25 кастрычніка ў кватэру на вуліцы Арлоўскай, дзе хаваліся ад сьвятлашумавых гранат людзі, уварваліся сілавікі. Адтуль яны выцягнулі і пабілі некалькі мужчын. На відэа, якое абляцела інтэрнэт, відаць, як жанчына спрабуе ня даць затрымаць мужа. Учора яна разам са сваякамі сустракала свайго мужа Сяргея з турмы ў Баранавічах.