Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завялі крымінальную справу на бацьку і сына, якія схаваліся ад перасьледу ў швэдзкай амбасадзе


Уладзіслаў Кузьнечык
Уладзіслаў Кузьнечык

Віцябляне Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі, якія амаль два з паловай месяцы жывуць на тэрыторыі амбасады Швэцыі ў Менску, аказаліся абвінавачанымі па крымінальнай справе. Іх абвінавачваюць у гвалце або яго ўжываньні супраць супрацоўніка ўнутраных спраў, піша Tut.by.

Абвінавачаньне Кузьнечыкам выставілі 15 верасьня, але адвакат пра гэта даведаўся толькі 2 лістапада пры дапамозе мясцовага юрыста.

  • Юрыст са Швэйцарыі Вадзім Драздоў, які дапамагае бацьку і сыну, даведаўся, што Віцебскі гарадзкі аддзел СК завёў крымінальную справу 9 верасьня.
  • 11 верасьня Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі папрасілі палітычнага прытулку ў амбасадзе Швэцыі.
  • 15 верасьня віцебчукі сталі падазраванымі і ў той жа дзень вынесьлі пастанову аб прыцягненьні іх у якасьці падазраваных.

11 верасьня Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі пераскочылі праз агароджу амбасады Швэцыі і папрасілі палітычнага прытулку. Паводле іх саміх, 6 верасьня ў Віцебску яны бралі ўдзел у акцыі пратэсту, дэманстрантаў жорстка затрымлівалі сілавікі. Кузьнечыкам удалося вырвацца, некалькі дзён яны хаваліся ў знаёмых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG