Падзеі 6 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
6 лістапада 2000 году памерла Стэфанія Станюта, беларуская акторка.
Як Dana Holdings зрабіла прыватнай вуліцу Станюты. ВІДЭА з дрона
Таксама ў гэты дзень
1595 — Слуцак захапілі запароскія казакі атамана Севярына Налівайкі.
1842 — у Горы-Горацкай земляробчай школе заснавалі батанічны сад — адзін з самых старых у краіне.
1860 — Абрагама Лінкальна выбралі прэзыдэнтам ЗША.
1927 — у Вільні заснавалі Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю
1945 — заснаваньне ў Менску мотавэлязаводу
1987 — заснаваны Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры
У гэты дзень нарадзіліся
1742 — Фабіян Саковіч, беларускі паэт, перакладчык, пэдагог.
1800 — Леанард Ходзька, беларускі гісторык, публіцыст, бібліёграф і выдавец
1887 — Радаслаў Астроўскі, удзельнік Слуцкага паўстаньня, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады ў часе нямецкай акупацыі Беларусі.
1891 — Язэп Воўк-Левановіч, беларускі мовазнавец
1912 — Віктар Войтэнка, беларускі палітычны і рэлігійны дзяяч
1919 — Мікола Гарулёў, беларускі пісьменьнік
У памяці
1862 — памёр Віктар Каліноўскі, беларускі археограф, брат Кастуся Каліноўскага.
1940 — памёр Лявон Вітан-Дубейкаўскі, архітэктар, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, паэт.
1980 — памёр Станіслаў Станкевіч, літаратуразнаўца, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША.
2019 — памёр Алесь Шут, беларускі лекар, палітык і грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня ад БНФ.