Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Зьмітра Жылуновіча


Падзеі 4 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

4 лістапада 1887 году нарадзіўся Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны) — беларускі пісьменьнік і дзяржаўны дзяяч.

Зьміцер Жылуновіч
Зьміцер Жылуновіч

Таксама ў гэты дзень

1661 — у бітве пад Кушлікамі войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу над войскам Маскоўскай дзяржавы

1794 — расейскія войскі пад камандай А. Суворава ўзялі штурмам прадмесьце Варшавы Прагу

1863 — расейскія карнікі схапілі паўстанцкага камісара Менскай губэрні Міхала Аскерку. Ён быў расстраляны, нягледзячы на тое, што родныя і сябры здолелі атрымаць ад генэрал-губэрнатара Мураўёва дакумэнты пра зьмякчэньне прысуду. Але паведамленьне пра скасаваньне сьмяротнага пакараньня было накіравана ў Магілёў у вечар пасьля экзэкуцыі. Гэты эпізод апісаны Ўладзімерам Караткевічам у рамане «Нельга забыць».

1924 — у Віцебску адкрўся вэтэрынарны інстытут

1946 — Уступіў у сілу Статут ЮНЕСКА, Арганізацыі ААН па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры.

2008 — на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША перамогу атрымаў Барак Абама.

У гэты дзень нарадзіліся

1296 — Альгерд Гедзімінавіч, князь крэўскі і віцебскі, вялікі князь літоўскі

1906 — Аляксандра Нікалаева, беларуская балерына

1929 — Сяргей Карніловіч, дзяяч беларускай эміграцыі.

1940 — Яўген Гучок, беларускі паэт.

У памяці

1794 — Якуб Ясінскі, генэрал і паэт

1863 — Казімер Кабылінскі, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў

1955 — Генрых Грыгоніс, беларускі актор

1937 — расстраляны Аляксандар Вальковіч, дзяяч БНР, народны сакратар фінансаў БНР. У 1920 годзе эміграваў, у 1925 — вярнуўся ў БССР. У 1937-м асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да найвышэйшай меры пакараньня.

1937 — расстраляныя беларускі мастак Хрыстафор Даркевіч і ягоны брат, мастацтвазнаўца Пятро Даркевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG