Паводле Міністэрства аховы здароўя, за суткі ў Беларусі зарэгістравалі 984 выпадкі каранавірусу. Гэта найбольшы паказьнік за першую і другую хвалі пандэміі.
Дагэтуль найбольшая афіцыйная колькасьць хворых на COVID-19 была зафіксавана 29 красавіка. Тады ведамства заявіла пра 973 інфікаваныя, але далей пачалося вяртаньне з плато і паступова дзённы прырост зьнізіўся да меней за 100 выпадкаў.
Як і прадказвалі многія экспэрты, восеньская хваля каранавірусу мае значна больш шпаркія тэмпы распаўсюджаньня.
Як адзначае ведамства, агулам за ўвесь час пандэміі з канца лютага ў Беларусі захварэлі 96 529 чалавек, ачунялі і паправіліся 85 332 пацыенты.
За ўвесь час памерлі 973 чалавекі. За апошнія суткі – чацьвёра.