Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ Беларусі ўгледзеў акт тэрарызму ў падпале будынку ДАІ ў Мазыры


Падпал будынку ДАІ ў Мазыры
Падпал будынку ДАІ ў Мазыры

Падпал будынку ДАІ ў Мазыры кваліфікаваны як акт тэрарызму, паведаміў начальнік аддзелу сьледчага ўпраўленьня КДБ Беларусі Канстанцін Бычак.

«Уначы 28 кастрычніка ў Мазыры ўчынены падпал будынку аддзелу ДАІ Мазырскага РАУС. Гэтыя дзеяньні кваліфікаваныя паводле часткі 1 артыкула 289 Крымінальнага кодэксу — акт тэрарызму. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя для далейшага расьсьледаваньня ва ўпраўленьне Камітэту дзяржаўнай бясьпекі па Гомельскай вобласьці. КДБ сумесна зь іншымі праваахоўнымі органамі ажыцьцяўляе пошук датычных», — сказаў Бычак, якога цытуе ў сераду дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

Раней у сераду Сьледчы камітэт праінфармаваў, што невядомы мужчына ноччу закінуў у будынак ДАІ ў Мазыры бутэльку з запальнай вадкасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG