Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваленьне Шклярава: падарунак Лукашэнкі Пампэо?


Віталь Шкляраў
Віталь Шкляраў

Дазвол Шкляраву пакінуць краіну — адзіная мэта, зь якой Пампэо тэлефанаваў Лукашэнку? Чаму Шклярава ня выпусьцілі за мяжу адразу пасьля гутаркі Пампэо з Лукашэнкам? Які ўплыў можа аказаць вызваленьне Шклярава на выбарчую кампанію ў ЗША? Як амэрыканцы могуць абараніць незалежнасьць Беларусі?

Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычны экспэрт, былы дыплямат Валер Кавалеўскі і палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі.

Кавалеўскі

  • Шкляраў — не шараговы амэрыканскі грамадзянін.
  • Жонка Шклярава — супрацоўніца дзярждэпартамэнту, гэта быў таксама важны чыньнік сытуацыі.
  • МЗС Беларусі даваў абяцаньні, што Шкляраў будзе вызвалены ў хуткім часе, а час ішоў.
  • Амэрыканцы напачатку верылі ў вэрсію КДБ пра ўдзел Віталя ў беларускіх палітычных справах.
  • Трампу ужо мала што дапаможа, амаль палова выбаршчыкаў ужо прагаласала.
  • У Пампэо ёсьць уласныя палітычныя амбіцыі, вызваленьне Шклярава — гэта можа паспрыяць яго ўласным палітычным пэрспэктывам.

Класкоўскі

  • Я думаю, што гутарка Пампэо і Лукашэнкам не абмяжоўвалася тэмай вызваленьня Шклярава.
  • На Лукашэнку ўсё больш узмацняецца ціск з боку Масквы.
  • І ў адказ Лукашэнка спрабуе разгойдаць геапалітычныя арэлі.
  • Вашынгтон бачыць, што Масква імкнецца захапіць кантроль над Беларусьсю, але робіць выбар на карысьць Лукашэнкі перад танкамі Пуціна ў Беларусі.
  • Лукашэнку не хацелася адпускаць жывы тавар, таму Шкляраву дазволілі ўехаць адразу пасьля тэлефоннай гутаркі з Пампэо.
  • Лукашэнка апынаецца ў геапалітычных абцугах: ЭЗ узмацняе санкцыі, Масква ўзмацняе ціск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG