Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты 9 беларускіх ВНУ далучыліся да агульнанацыянальнага страйку і пратэстаў. ВІДЭА


26 кастрычніка да агульнанацыянальнага страйку далучыліся студэнты шэрагу беларускіх ВНУ, паведамляе БелаПАН.

На гэтую гадзіну вядома пра ўдзел у страйку студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ), Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР), Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэта (МДЛУ), Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэта (БДМУ), Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту (БНТУ), беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (БДАМ), Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Танка (БДПУ), Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту культуры і мастацтваў (БДУКМ), Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту (БДТУ) і іншых.

У студэнцкіх телеграм-каналах зьяўляюцца відэа і фота з акцый салідарнасьці студэнтаў з беларусамі, якія падтрымалі ўсеагульны страйк.

Студэнты зьбіраюцца ў холах, актавых залах, калідорах, ва ўнутраных дварах сваіх ВНУ, выстойваць у ланцугу каля ўваходаў ва ўнівэрсытэты, аплядзуюць, скандуюць «Страйк!», «Далучайся!», «Жыве Беларусь!», «Пакуль мы адзіныя, мы непераможныя!» і іншыя лёзунгі.

У некаторых унівэрсытэтах студэнты нясуць у дэканаты заявы на ўдзел у страйку. Таксама ўдзельнікі студэнцкіх страйкаў заклікаюць адзін аднаго не наведваць заняткі, праводзіць сядзячую забастоўку, арганізавана хадзіць па вучэбных карпусоў, выходзіць на вуліцу і далучацца да страйкоўцаў студэнтамі іншых ВНУ.

Відэаматэрыялы, якія разьмяшчаюцца ў студэнцкіх телеграм-каналах, сьведчаць, што ў некаторых ВНУ ахова не пускае студэнтаў ўнутр навучальных карпусоў або, наадварот, не выпускае на вуліцу, у іншых адміністрацыя спрабуе перашкодзіць студэнтам праводзіць страйк, перапыняючы ім шлях. У чатах паведамляюць, што да некаторых ВНУ пад’ехалі мікрааўтобусы з сілавікамі, міліцэйскія аўтамабілі, пачаліся затрыманьні.

У телеграм-каналах зьяўляюцца відэа затрыманьняў ля інтэрнатаў БНТУ на праспэкце Незалежнасьці. У кадр трапілі аўтазак, некалькі мікрааўтобусаў і людзі ў чорным, хапалі студэнтаў. На праспэкце Незалежнасьці ў Менску зьяўляюцца калёны студэнтаў, якія рухаюцца ў бок цэнтра горада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG