Горадня. «Гродна Азот»
Рабочыя, якія вырашылі баставаць, спрачаюцца з генэральным дырэктарам. Кіраўнік завода спрабаваў іх угаварыць перадаць зьмену.
Менск. Журфак БДУ
Менск. МАЗ
На тэрыторыі завода каля галоўнай прахадной адбываецца сустрэча рабочых з намесьнікам гендырэктара Сяргеем Яўтухоўскім. Ён выйшаў да рабочых, калі яны пачалі зьбірацца для абмеркаваньня страйку. Казаў, што нікога з працаўнікоў МАЗу не перасьледавалі і што удзел у страйку нанясе вялікія страты заводу, паведамляюць крыніцы. На заводзе, паводле сябраў страйкаму, не працуе больш за 50 чалавек.
Горадня. «Гродна Азот»
Вядома пра 13 чалавек, затрыманых ранкам на «Гродна Азот»: 12 супрацоўнікаў і 1 чалавек з групы падтрымкі бастуючых. Дваіх работнікаў цэху АКіКАС адпусьцілі і даставілі на завод.
Менск. «Атлант»
На «Атланце» на тэрыторыі заводу сабралося некалькі дзясяткаў работнікаў, якія абмяркоўваюць пытаньне аб далучэньні да агульнанацыянальнага страйку. Таксама людзі згадваюць пра выпадкі звальненьняў працаўнікоў, якія пратэставалі пасьля выбараў. Кажуць сама меней пра 7 чалавек, якія выходзілі на «ланцугі салідарнасьці» каля заводу, а цяпер ужо звольненыя. Гэта абурае працаўнікоў «Атланту», яны гавораць пра салідарнасьць.
Менск. Новыя затрыманьні студэнтаў
Пасьля разгону каля БНТУ студэнты зноў сталі зьбірацца на плошчы Якуба Коласа. Пачаліся затрыманьні.
Менск. МДЛУ
Каля МДЛУ студэнты падышлі да самой дарогі і гукаюць «Ганьба!».
Менск. Даішнікі выцягнулі кіроўцы з машыну пасярод праспэкту
Менск. Затрымалі школьнікаў?
Нібыта з 18-й гімназіі сілавікі вывелі чатырох школьнікаў.
Менск. Пратэст студэнтаў
- Студэнты БДУ вырашылі ісьці да МГЛУ, скандуюць «Страйк!». Частка вырашыла застацца ля БДУ.
- Акцыя каля Журфаку БДУ працягваецца
- Палітэхнічны каледж пакуль ладзіць сядзячую акцыю і думае, што рабіць далей
Менск. Нацыянальны гістарычны архіў
Страйкуюць ня толькі заводы — вось, напрыклад, акцыя пратэсту Нацыянальнага гістарычнага архіву.
Гендырэктар МТС пракамэнтаваў пікет супрацоўнікаў ля галоўнага офісу
У Горадні пачалі выпускаць затрыманых азотаўцаў
Іх трымалі ў Кастрычніцкім РАУСе. Яны кажуць, што ранкам іх затрымалі каля ста чалавек. Большасьць выпускаюць без пратаколаў.
На заводзе два цэхі зьмены так і не прынялі, працягваюць працаваць людзі з начной зьмены і кіраўніцтва цэхаў.
Менск. МДЛУ
Студэнты МДЛУ сталі ў счэпку, сьпяваюць «Воины света».
Менск. ММЗ
Рабочыя ММЗ зьбіраюцца на тэрыторыі заводу.
Менск. БДУ
Студэнты зьбіраюцца каля хімфаку і юрфаку. Прыйшлі і студэнты факультэту міжнародных адносін.
Горадня. Студэнты падтрымалі рабочых
У Горадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце таксама бастуюць студэнты, у падтрымку рабочых яны скандуюць «Гродна Азот».
Пратэсты студэнтаў маюць «адзінкавы характар», — Міністэрства адукацыі
«Увесь навучальны працэс ідзе ў штатным рэжыме», — паведаміла «Інтэрфаксу» 26 кастрычніка прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.
Менск. ММЗ
Каля 50 рабочых Менскага маторнага заводу правялі на тэрыторыі прадпрыемства сход, на якім абмеркавалі ўдзел ў агульнанацыянальным страйку. Адкрыта заявіў пра далучэньне да страйку Андрусь Комлік, які працуе на заводзе тэрмістам. Іншыя рабочыя выказалі падтрымку патрабаваньням аб вызваленьні палітвязьняў і адстаўцы Лукашэнкі, але ад непасрэднага ўдзелу у страйку ўстрымаліся.
«Вырашылі дадаць да палітычных патрабаваньняў пытаньні паляпшэньня ўмоў працы, выходзіць з праўладнага прафсаюзу і ўступаць ў незалежны. Таксама вырашылі штодня ў працоўны перапынак сустракацца для абмеркаваньня сытуацыі. Пытаньне пра страйк з парадку дня не зьнятае, але адкладзенае. А я сыходжу ў страйк ужо сёньня», — паведаміў Андрусь Комлік.
Менск. ПВТ
Вялікая акцыя пратэсту зьбіраецца ля Парку высокіх тэхналёгіяў у Менску.