Менск. А1
Каля цэнтральнага офісу апэратара А1 таксама сабралася акцыя пратэсту. Кампанія падкрэсьлівае, што «не абмяжоўвае канстытуцыйных правоў сваіх супрацоўнікаў».
Менск. „Ланцуг салідарнасьці“ на плошчы Якуба Коласа
Менск. Пратэст студэнтаў каля МКАД
Студэнты сталі ў ланцуг салідарнасьці ад МКАД да інтэрнату на вуліцы Курчатава.
Берасьце. Працу спынілі толькі прыватныя ўстановы
- Спынілі працу шэраг кавярняў і прыватных крамаў. Па стане на 13 гадзін 26 кастрычніка пра страйкі супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў Берасьця інфармацыі няма.
- Раніцай мясцовы тэлеграм-канал «Берасьце: чуткі і факты» паведамляў пра зборышча міліцыі ля прахадной заводу «Брэстгазапарат» (гандлёвая марка Gefest) і ля канцавога прыпынку мясцовага аўтапарку, дзе зьбіраюцца гарадзкія аўтобусы. Аднак пра затрыманьні рабочых заводу Gefest альбо кіроўцаў аўтобусаў паведамленьняў не было.
- Паводле інфармацыі Свабоды, 26 кастрычніка працу спынілі некаторыя прыватныя фірмы і шэраг кавярняў Берасьця. У прыватнасьці, кавярні Coffeekot і Bazar абвесьцілі 26 кастрычніка санітарным днём і закрыліся.
- Падобная сытуацыя яшчэ ў прыблізна дзясятку кавярняў, паведамляе тэлеграм канал «Кот Рагачука».
- Жыхары Берасьця таксама паведамляюць, што мясцовае аддзяленьне інтэрнэт-крамы OZ.BY не дастаўляе замовы ў панядзелак, не працуе таксама сетка Dominos Pizza і крама турыстычнага рыштунку Travers.
Менск. «Ланцугі салідарнасьці» ў розных раёнах
Менск. БДУ
Да ўваходу ў галоўны корпус БДУ на плошчы Незалежнасьці пад'ехаў аўтазак. Студэнты сталі ў счэпку.
Менск. Каля ПВТ разагналі акцыю салідарнасці
Каля тысячы чалавек сталі ў ланцуг салідарнасьці каля ПВТ. Міліцыянты разагналі людзей з дапамогай спэцсродкаў. Відавочцы чулі выбухі, як ад сьвятлашумавых гранат.
Менск. Мэдыкі прыйшлі падтрымаць рабочых
Мэдыкі з 6 клінічнага шпіталю прыйшлі падтрымаць рабочых Менскага электратэхнічнага заводу.
Менск. БДЭУ
Менск. Студэнты працягваюць пратэставаць
- Студэнты БДЭУ пад Мотавелазаводам скандуюць «Забастоўка!».
- Студэнты БДУ працягваюць акцыю ў двары на Ленінградзкай.
Ужо больш за 100 затрыманых у Беларусі
Праваабаронцы сабралі прозьвішчы ўжо больш за 110 затрыманых у першы дзень страйку.
Менск. ПВТ
Пратэстоўцы вярнуліся ў ланцуг пасьля разгону.
На МКАД побач з ПВТ спыніўся рух.
40 шахтароў страйкуюць на «Беларуськаліі»
Да страйку на «Беларуськаліі» за першую палову дня далучыліся яшчэ 5 работнікаў, паведамілі ў страйкаме. Сярод іх Ігар Гарбацэвіч з 4-га рудніка і Аляксандар Ільюшчыц з 1-га рудніка. Цяпер, паводле страйкаму, у страйку бяруць удзел каля 40 працаўнікоў, ёсьць імавернасьць, што далучыцца яшчэ цэлая брыгада шахтароў.
У страйкаме кажуць, што на 5 гадзінаў дня намечаны сход работнікаў прадпрыемства каля «сьвечкі» — гэтак называюць галоўны корпус адміністрацыі «Беларуськалію». У страйкаме разьлічваюць, што на сход прыйдуць і жыхары Салігорску, якія падтрымліваюць патрабаваньні аб адстаўцы Лукашэнкі.
Менск. БДУ. АМАП адступіў перад студэнтамі
У двары БДУ студэнты стаяць шчыльнымі шэрагамі.
АМАП паспрабаваў выціснуць студэнтаў, ае ўрэшце сышоў.
Менск. Да маршу пэнсіянэраў далучыліся студэнты
Студэнты далучыніся да пэнсіянэраў на плошчы Незалежнасьці. Калёна пачала рухацца ўздоўж праспэкту. Моладзь, сталыя і пажылыя людзі — усе яны разам ідуць, скандуючы «Забастоўка!»
Менск. ВПТ
Каля Парку высокіх тэхналёгій ужо другі раз сілавікі разагналі пратэст, цяпер шукаюць пратэстоўцаў у лесе, піша Dev.by.
Менск. Марш пэнсіянэраў ужо прайшоў КДБ
У Горадні пачаўся марш пэнсіянэраў і лекараў
Каля 20 гарадзенцаў сабраліся ў парку Жылібера і рушылі ў павольны марш па горадзе. Жанчыны з букетамі жоўтага лісьця, хтосьці ў бел-чырвона-белай масцы, хтосьці ў адзеньні белага і чырвонага колераў. Калі калёна праходзіла каля ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, дэманстранты тройчы выгукнулі «Жыве Беларусь». Ім у падтрымку сыгналілі аўтамабілі.
У парку Жылібера стаіць міліцэйская машына і аўтобус, каля Вечнага агню дзяжураць некалькі дэсантнікаў.
Менск. ДАІ перакрывае праспэкт Незалежнасьці
Менск. Марш пэнсіянэраў і студэнтаў дайшоў да Кастрычніцкай плошчы