Каля ста чалавек сабралася на прахадной буйнога хімічнага прадпрыемства «Гродна Азот». Іх затрымлівае міліцыя
Работнікі адмаўляюцца ісьці на зьмену. Да заводу падʼехалі 5 міліцэйскіх машын і два аўтобусы. Азотаўцаў пачалі затрымліваць.
Колькасьць затрыманых пакуль невядомая.
Каля гарадзенскага «Хімвалакна» бастуе прыкладна 15-20 работнікаў. Да іх падыходзяць міліцыянты і просяць разысьціся.
У Менску насупраць прахадной МАЗу дзяжурыць аўтазак
Каля Белгазпрамбанку на вуліцы Прытыцкага затрымалі траіх людзей, якія спрабавалі перакрыць рух
У Горадні на працу ня выйшлі каля 150 таксоўцаў
На «Гродна Азот» затрымалі прыкладна 5-10 чалавек
Астатнія паехалі дадому, пайшлі ў іншыя месцы або зайшлі на тэрыторыю заводу. Тэрыторыю каля «Гродна Азот» працягваюць ахоўваць амапаўцы, сказаў лідэр страйкаму Юры Рававы.
Сядзячая забастоўка ў БДУ
Дзясяткі рабочых-пратэстоўцаў на тэрыторыі МТЗ
Рабочыя ідуць маршам па тэрыторыі МЗКЦ
Паводле неправеранай інфармацыі, спынілі працу рабочыя Менскага электратэхнічнага заводу
Менскі завод колавых цягачоў
Забастоўка на МЭТЗ у Менску
Два цэхі «Гродна Азот» не прынялі зьмену: «Аміяк-3» і зьвязаны зь ім «Карбамід-4»
Прынамсі чацьвярых чалавек з «Аміяку-3», якія меліся ісьці на зьмену, затрымалі. Астатнія адмаўляюцца прыступаць да працы. На тэрыторыю завода заехалі дзьве вялікія машыны з АМАПам. Людзей угаворваюць пачаць працу.
Менск. МЗКЦ
«На тэрыторыі заводу каля аднаго з цэхаў зьбіраюцца людзі. Да страйкоўцаў выйшаў ідэоляг. Кажа, што ён тут галоўны, а страйкоўцы парушаюць закон», паведаміў наш чытач.
Менск. МТЗ
На МТЗ у прэсавым цэху супрацоўнікі заводу ідуць маршам з воклічамі «Далучайся!»
Менск. МТЗ
Намесьнік гендырэктара па ідэалёгіі Андрэй Сусьлянкоў разам зь іншымі кіраўнікамі спрабавалі не пусьціць рабочых у цэх: «На якой падставе вы заходзіце ў цэх?!»
Менск. «Атлант»
Так выглядала раніца на «Атланце», працаўнікі таксама заклікалі далучацца да забастоўкі. Пасьля гэтага, як нам паведамілі чытачы, там адбыліся затрыманьні.
Відавочцы пішуць, што да пратэсту далучаецца больш рабочых.
На «Беларуськаліі» стайкуе 36 чалавек
«Улады моцна напалохаліся, каля кожнай прахадной дзяжураць міліцэйскія бусы», — пра гэта паведаміў сябра страйкаму «Беларуськалія» Аляксандр Курбан. Паводле яго, 26 кастрычніка да адкрытага страйку на прадпрыемстве далучыліся яшчэ 3 шахтары, цяпер страйкуе 36 чалавек.
«Але настроі яшчэ шмат у каго такія, што трэба далучацца. Адчуваецца вялікае працідзеяньне з боку адміністрацыі. Выйшаў загад, каб дзяжурылі адмысловыя групы і калі нехта затрымаецца ў шахце, каб адразу яго падымалі на паверхню», — дадаў Аляксандр Курбан. Шахтар ня выключыў, што ў канцы дня пройдзе сход працаўнікоў прадпрыемства з абмеркаваньнем становішча і плянаў пра забастоўку.
Менск. Студэнты БДУІР таксама выйшлі на забастоўку
Менск. Мэдыкі РНПЦ «Кардыялёгія» сталі ў ланцуг салідарнасьці