Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ультыматум працуе». Дыскусія аналітыкаў пра нядзельны пратэст і пэрспэктывы страйку


Якія былі асаблівасьці маршу ў падтрымку ўльтыматуму? Якія пэрспэктывы страйку? Навошта дзяржсакратар Пампэо тэлефанаваў Лукашэнку? З чым прыяжджаў у Менск шэф расейскай выведкі Нарышкін? Чаму скасавалі «мэгамітынг» у падтрымку Лукашэнкі?

Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць мэнэджэр фонду салідарнасьці спартоўцаў, былы дыплямат Анатоль Котаў і палітычныя аналітыкі Арсені Сівіцкі і Валер Карбалевіч.

Карбалевіч

  • Гэта быў самы ўдалы марш за ўвесь кастрычнік.
  • Ультыматум Ціханоўскай натхніў многіх людзей.
  • Яшчэ адзін чыньнік посьпеху маршу — скасаваньне праўладнага мітынгу. Гэта зрабіла дэмаралізуючы ўплыў на прыхільнікаў Лукашэнкі і мабілізуючы — на яго прыхільнікаў.
  • Фактарам была і размова з Пампэо — людзі спадзяваліся, што сёньня біць будуць меней.
  • Усеагульны страйк у панядзелак наўрад ці адбудзецца.
  • Сытуацыя выходзіць з тупіку. Будзе абвастрэньне сытуацыі, улады будуць рэагаваць на страйк жорстка.

Котаў

  • Сёньняшнія дзеяньні сілавікоў падштурхнуць заўтрашні страйк.
  • Некалькі буйных прадпрыемстваў да страйку далучацца.
  • Ціханоўская пакуль не зьяўляецца беларускім Валэнсам, але ўлада сваімі дзеяньнямі ёй дапаможа ім стаць.
  • Працягваюцца глупствы з гвалтам супраць мірных пратэстоўцаў.
  • Людзі, насуперак прагнозам, выйшлі, значыць, ультыматум працуе.
  • Заўтра будзе толькі пачатак агульнанацыянальнага страйку.
  • Кастрычнік будзе апошнім месяцам, калі ў дзяржпрадпрыемстваў будуць грошы, каб плаціць заробкі сваім супрацоўнікам.
  • У лістападзе ўстане ўся краіна.
  • У дыпляматыі ёсьць правіла: калі бакі дамовіліся, супольнае камюніке зьяўляецца адразу. Тут усю ноч Пампэо пісаў у Твітэры пра што заўгодна, але толькі не пра перамовы з Лукашэнкам. І толькі раніцай ЗША паведамілі, што тэмай перамоваў было вызваленьне амэрыканскага грамадзяніна Віталя Шклярава.
  • Гэта быў званок чалавеку, які трымае закладніка.
  • Трампу перад самымі выбарамі патрэбная хоць бы дробная перамога. І такой перамогай можа стаць вызваленьне Шклярава.
  • Званок Пампэо — званок з краіны, якую Лукашэнка прызнае лідэрам сьвету.
  • Перамовы Лукашэнкі з Нарышкіным былі няпростыя. Лукашэнка па-ранейшаму спрабуе балянсаваць паміж моцнымі гэтага сьвету.
  • Але поле для балянсаваньня ўсё больш звужаецца.
  • Калі Шклярава ня вызваляць, гэта будзе азначаць, што Лукашэнка адназначна выбраў Расею.

Сівіцкі

  • Лукашэнка не зьбіраецца прымаць «дарожную мапу», якую яму накідае Масква.
  • Напрыканцы жніўня ў Менск прылятаў сакратар Рады бясьпекі РФ Мікалай Патрушаў, ён прывёз «дарожную мапу» вырашэньня беларускага крызісу.
  • Потым яна абмяркоўвалася ў Сочы 14 верасьня.
  • Гэты плян прадугледжвае вызваленьне палітвязьняў, найперш Віктара Бабарыкі, магчыма — Сяргея Ціханоўскага і Віталя Шклярава.
  • Таксама пункт пляну — дыялёг паміж Лукашэнкам і новай апазыцыяй, якую спарадзілі сёлетнія выбары.
  • Наступны крок — канстытуцыйная рэформа, пераход да парлямэнцка-прэзыдэнцкай сыстэмы і новыя прэзыдэнцкія выбары без Лукашэнкі.
  • Імправізацыя Лукашэнкам «круглага стала» ў СІЗА КДБ паказвае, што Лукашэнка гэты плян прымаць ня хоча.
  • Яны зразумелі, што ён паспрабуе мабілізаваць Захад, найперш ЗША, на супрацьстаяньне Расеі.
  • Сяргей Нарышкін прыехаў, каб нагадаць, што абавязаньні трэба выконваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG