Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на кардоны сілавікоў, людзі сабраліся ў цэнтры Менску на марш пратэсту


Сілавікі ў Менску
Сілавікі ў Менску

На плошчы Свабоды сабралася некалькі тысяч чалавек. Ланцуг байцоў АМАП са шчытамі перагарадзіў вуліцу Леніна, аўтамабільнага руху па ёй няма.

Тым часам на скрыжаваньні Гарадзкога валу і Нямігі шмат людзей вялікімі групамі ідуць са сьцягамі ў бок праспэкта Пераможцаў, выгукваюць «Жыве Беларусь!» Сілавікоў там пакуль не відаць, ДАІ перакрыла праезд у бок цэнтру.

Карэспандэнт СТБ Рыгор Азаронак з апэратарам спрабавалі паразмаўляць з удзельнікамі маршу. У адказ пачулі «Ганьба», прапагандысты былі вымушаныя рэціравацца.

На вуліцы Леніна ў Менску каля гатэлю «Эўропа» і Грандкафэ ўсталёваюць сыстэмы «Рубеж», ёсьць 2 вадамёты. 1 вадамёт на вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Людзей на праспэкт Незалежнасьці не прапускаюць. З цэнтру можна прайсьці да плошчы Свабоды. Каля будынку Кансэрваторыі стаяць ланцугі вайскоўцаў. Удзельнікі Маршу ўжо рухаюцца ад плошчы Свабоды ў бок Нямігі.

Дзесяцітысячная калёна рушыла па праспэкце Пераможцаў у бок стэлы. Галава калёны ўжо на скрыжаваньні з вуліцай Мельнікайтэ. Звыклага па іншых акцыях ачапленьня з вайскоўцаў сёньня там няма. Але вайскоўцы стаяць вакол лесьвіцы, якая вядзе да помніка. Праз гукаўзмацняльнікі людзей папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG