Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея паслала гуманітарную дапамогу для барацьбы з COVID у ЗША, а яе зьнішчылі. Расказваем чаму


Апараты «Авэнта-М»
Апараты «Авэнта-М»

Расея адправіла 45 апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх «Авэнта-М» сёлета ў красавіку, але яны ў амэрыканскіх клініках так і не выкарыстоўваліся. BuzzFeed назваў дзьве асноўныя прычыны, чаму ў ЗША адмовіліся ад ужываньня расейскай тэхнікі.

  • Па-першае, увесну ў шпіталях Масквы і Пецярбургу адбыліся два пажары, якія зьвязвалі з кароткімі замыканьнямі ў апаратах «Авэнта-М».
  • Па-другое, абсталяваньне не маглі выкарыстоўваць з прычыны іншага разьліковага ўзроўню напружаньня: апаратам патрэбныя былі адаптары, якіх не было ў амэрыканскіх клініках.

Апараты «Авэнта-М» выпускае канцэрн «Радыёэлектронныя тэхналёгіі», які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG