Работнікі сыстэмы аховы здароўя Беларусі ініцыявалі збор подпісаў з патрабаваньнямі да ўладаў і заклікаюць калегаў далучацца па спасылцы ТУТ.
Мэдыкі абураныя неверагоднай жорсткасьцю прадстаўнікоў сілавых структур у дачыненьні да мірных грамадзян. Яны лічаць абсалютна недапушчальным бесчалавечнае абыходжаньне з затрыманымі і стварэньне перашкодаў своечасовай кваліфікаванай дапамозе.
Сярод падпісантаў такія вядомыя ў мэдыцыне людзі, як лекар-кардыёляг, доктар мэдычных навук, акадэмік НАН Беларусі Аляксандар Мрочак, лекар-эпідэміёляг Аляксей Цыганоў, лекар-кардыёляг Алена Жуйка, лекар-анколяг Аляксандар Мініч, лекар-эндаскапіст Тацяна Гінько ды многія іншыя.
Мэдычныя работнікі вылучылі свае патрабаваньні да ўладаў:
- спыніць агрэсію ў дачыненьні да мірных грамадзян
- вызваліць палітычных зьняволеных і затрыманых на мірных акцыях
- прыцягнуць да адказнасьці выканаўцаў злачынных загадаў
- аказваць мэдычную дапамогу зьняволеным
- аднавіць рэпрэсаваных грамадзян на працоўных і навучальных месцах
- прызнаць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў несапраўднымі і правесьці новыя сумленныя выбары ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.
У выпадку аказаньня ціску мэдычныя работнікі будуць ставіць у вядомасьць СМІ і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.