З 9 жніўня, калі пачаліся пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, завялі больш за 400 крымінальных спраў за парушэньне грамадзкага парадку, паведаміў генэральны пракурор Андрэй Швед у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».
Ён сказаў, што ўлады прымаюць «самыя рашучыя меры», каб спыняць «радыкальныя дзеяньні» грамадзян.
«Гаворка ідзе, напрыклад, пра факты блякаваньня дарожнага руху, у першую чаргу ў сталіцы».
Пракуратура патрабуе
- як найхутчэй затрымліваць такіх пратэстоўцаў,
- за кожны выпадак заводзіць крымінальныя справы,
- зьмяшчаць затрыманых пад варту,
- выносіць максымальна строгія прысуды.
Што да заяў грамадзян (імаверна, наконт гвалту з боку сілавікоў. — РС), то Швед сказаў, што ў свой час будуць рашэньні што да кожнага з паведамленьняў.
На сёньня не вядома, каб на заявы грамадзян, пацярпелых ад гвалту сілавікоў, завялі хоць адну крымінальную справу.