Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлевядоўцу Дзьмітрыя Кахно зноў асудзілі — гэтым разам за непадпарадкаваньне


Дзьмітры Кахно, архіўнае фота
Дзьмітры Кахно, архіўнае фота

Суд Заводзкага раёну аштрафаваў Дзьмітрыя Кахно на 675 рублёў, паведаміў Tut.by.

Паводле пратаколу, вечарам 11 верасьня на Заслаўскай вуліцы ў Менску Кахно адмовіўся выходзіць з машыны на патрабаваньне міліцыянта. Хапаўся за крэсла аўтамабіля, упіраўся нагамі.

Наколькі вядома, у гэты час Дзьмітры Кахно адбываў арышт у ізалятары на Акрэсьціна. Яго затрымалі 2 верасьня, 3-га арыштавалі, а на волю ён выйшаў 14 верасьня. Але Кахно ня стаў аспрэчваць напісанае ў пратаколе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG