Бізнэсовец і былы сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юры Васкрасенскі паведаміў на дзяржаўным тэлеканале АНТ, што Аляксандар Лукашэнка даручыў яму скласьці сьпіс асобаў, якім можна было б зьмяніць меру стрыманьня. Паводле Васкрасенскага, ён ужо падрыхтаваў такую дакладную запіску. Ён, аднак, не назваў прапанаваных прозьвішчаў.
11 кастрычніка Васкрасенскага выпусьцілі са сьледчага ізалятара КДБ, зьмяніўшы яму меру стрыманьня на хатні арышт. Напярэдадні ў гэтым ізалятары Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з групай палітзьняволеных. Паводле Васкрасенскага, размова тычылася будучых зьменаў у Канстытуцыю.