Аляксандар Лукашэнка 10 кастрычніка наведаў СІЗА КДБ, дзе сустрэўся з палітвязьнямі Віктарам і Эдуардам Бабарыкам, Ліліяй Уласавай, Юрыем Васкрасенскім і іншымі. Пра гэта напісаў тэлеграм-канал «Пул Первого», блізкі да прэс-службы Лукашэнкі.
Сьцьвярджаецца, што Лукашэнка размаўляў са зьняволенымі чатыры з паловай гадзіны, але пра што — тайна. На сустрэчы, сьцьвярджае тэлеграм-канал, прысутнічалі зьняволеныя чальцы Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штабу. На фота бачныя Віктар і Эдуард Бабарыкі, Лілія Ўласава, Юры Васкрасенскі, Дзьмітры Рабцэвіч, Сяргей Дабралёт, Кірыл Бадзей. Таксама відаць шыльдачкі з імёнамі «Віталь Шкляраў» і «Ільля Салей», але твараў людзей, якія сядзяць за імі, ня бачна.
Пазьней апублікаваў «Пул Первого» відэафрагмэнт сустрэчы: