Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію ў хіміі ўручылі за дасьледаваньні новага тыпу малекулярнай архітэктуры


 Сусуму Кітагава, Рычард Робсан і Омар Ягі. Каляж
Сусуму Кітагава, Рычард Робсан і Омар Ягі. Каляж

Каралеўская Швэдзкая акадэмія навук вырашыла прысудзіць Нобэлеўскую прэмію ў хіміі за 2025 год траім навукоўцам.

Сёлетнія ўладальнікі прэміі — Сусуму Кітагава, Рычард Робсан і Омар Ягі. Яны ўзнагароджаныя «за распрацоўку мэталаарганічных каркасаў».

Ляўрэаты распрацавалі новы тып малекулярнай архітэктуры. Створаныя імі канструкцыі — мэталаарганічныя каркасы — маюць вялікія паражніны, малекулы могуць пранікаць у іх і зь іх выходзіць.

Дасьледнікі выкарыстоўвалі іх для збору вады з паветра ў пустэльні, фільтрацыі вады, збору вуглякіслага газу і захоўваньня вадароду.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG