Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва адклікае зь Менску яшчэ пяцёх дыпляматаў


Будынак МЗС Літвы ў Вільні
Будынак МЗС Літвы ў Вільні

Пра такое рашэньне 9 кастрычніка паведаміла Міністэрства замежных справаў Літвы.

«Беларусь выставіла катэгарычныя патрабаваньні жорстка скараціць склад акрэдытаваных літоўскіх дыпляматаў — запатрабавалі выслаць адзінаццаць. Для зьніжэньня напружаньня разам з Польшчай мы прынялі рашэньне выклікаць нашых амбасадараў у сталіцы для кансультацыяў і такім чынам захаваць магчымасьць падтрыманьня далейшых дыпляматычных адносінаў», — заявіла прэс-прадстаўніца МЗС Літвы.

Менск 2 кастрычніка запатрабаваў ад Літвы і Польшчы скараціць колькасьць дыпляматаў у Беларусі: Літве — з 25 да 14, Польшчы — з 50 да 18.

Польшча і Літва адклікалі на кансультацыі сваіх амбасадараў зь Менску. У жэсьце салідарнасьці зь імі зь Менску адклікалі або заявілі аб адкліканьні сваіх амбасадараў некалькі іншых краінаў Эўразьвязу: Латвія, Эстонія, Чэхія, Славаччына, Румынія, Баўгарыя, Нямеччына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG