Кіраўнік непрызнанага Нагорнага Карабаху Араік Аруцюнян загадаў спыніць ракетныя ўдары па вайсковых аб’ектах Азэрбайджану ў Гянджы, другім па значэньні горадзе краіны.
Аруцюнян паведаміў у Фэйсбуку, што агонь спынены, каб пазьбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва, але папярэдзіў, што калі праціўнік «ня зробіць высноў», то ўдары адновяцца.
Раніцай 4 кастрычніка Міністэрства абароны Азэрбайджану паведаміла, што ўзброеныя сілы Армэніі абстралялі азэрбайджанскія гарады Тэртэр і Гарадыз.
У Ерэване гэтую інфармацыю аспрэчылі, паведамляе РБК.