Стан яго вельмі цяжкі, паведамляе Міністэрства здароўя Беларусі.
Мужчыну, які падпаліў сябе ў Смалявічах, 19 верасьня перавезьлі ў лякарню хуткай мэдычнай дапамогі, у Рэспубліканскі апёкавы цэнтар.
Нацыянальны кансыліюм спэцыялістаў, які ўчора ўвечары адбыўся ў Смалявічах, прыняў рашэньне, што тамтэйшыя лекары надалі ўсю магчымую дапамогу пацярпеламу. Вырашылі, што пры стабілізацыі ягонага стану неабходная шпіталізацыя ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры.
Спэцыялісты шпіталя ў Смалявічах зрабілі ўсё, каб пацярпелы перанёс транспартаваньне. Цяпер мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі цэнтру ў Менску, стан яго вельмі цяжкі.