Адзін з лідэраў Каардынацыйнай рады, былы віцэ-прэзыдэнт амэрыканскай ІТ-кампаніі зь беларускімі каранямі EPAM Максім Баграцоў і сябра асноўнага складу Кааардынацыйнай рады, культурная экспэртка, трэнерка па бізнэс-камунікацыі Аксана Зарэцкая адказалі на пытаньні Свабоды і чытачоў тэлеграм-каналу і youtube-каналу Свабоды.
Максім Баграцоў і Аксана Зарэцкая расказалі пра новыя прынцыпы фармаваньня Каардынацыйнай рады, пра рызыкі і выклікі, якія цяпер перад імі стаяць, пра ролю жанчын у пратэстах, і мірныя пратэсты ў часе каранавірусу, а таксама пра тое, якой будзе сымболіка ў Беларусі пасьля зьмены ўлады і што яны сказалі б Лукашэнку пра асабістай сустрэчы.