Былы трэнер зборнай па плаваньні Павал Сіцянкоў увечары 11 жніўня выйшаў на прабежку ў Горадні. Каля філярмоніі супрацоўнікі АМАПу затрымалі мужчыну і моцна зьбілі. Сіцянкоў правёў ноч у ізалятары. Пасьля суду з дыягназам «пералом чатырох хрыбетак шыйнага аддзелу» ён трапіў у лякарню хуткай дапамогі.