Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на «плошчы Пераменаў» затрымалі мясцовага жыхара, які спытаў дакумэнты ў міліцыянтаў. ВІДЭА


Сілавікі ахоўваюць зафарбаванае графіці«дыджэяў пераменаў» на вуліцы Чарвякова ў Менску
Сілавікі ахоўваюць зафарбаванае графіці«дыджэяў пераменаў» на вуліцы Чарвякова ў Менску

На «плошчы Пераменаў» мясцовыя жыхары чарговы раз аднавілі графіці з дыджэямі, але 15 верасьня графіці зноў зафарбавалі. Затрымалі аднаго з жыхароў двара, піша Tut.by са спасылкай на відавочцаў.

Раніцай да адноўленай выявы дыджэяў прыйшлі мужчыны ў цывільным і балаклавах. Яны сабраліся зафарбоўваць мурал, але мясцовыя жыхары закрылі выяву сьпінамі. Аднаго зь мясцовых жыхароў Сьцяпана Латыпава затрымалі пасьля таго, як ён папрасіў людзей у балаклавах прадставіцца. Пасьля гэтага людзі ў балаклавах зацягнулі Латыпава ў аўтобус.



Паводле інфармацыі чытачоў Tut.by, пазьней людзі ў балаклавах прывезьлі Латыпава да ягонага дома і ўзламалі дзьверы ў падʼезд. Пазьней зьявілася відэа, як людзі ў балаклавах, якія называюць сябе міліцыяй узламваюць дзьверы ў кватэру затрыманага.

Па выніках вобшуку сілавікі вырашылі канфіскаваць з кватэры Латыпава: флэш-карты, мабільныя тэлефоны, ноўтбукі, сімкарты, планшэт, ключы ад аўтамабіля, банкаўскія карты і наяўныя грошы: крыху больш за $7 тысяч і 30 тысяч рублёў. Пра гэта піша Эўрарадыё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG