Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, МУС заяўляе, што спыніў партызанку пад Магілёвам. Найважнейшае за 14 верасьня


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, Сочы, 14 верасьня 2020
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, Сочы, 14 верасьня 2020

Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 14 верасьня.

У Сочы адбылася сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна. Расея дае Беларусі крэдыт у 1,5 млрд даляраў і ўхваляе канстытуцыйную рэформу

Пуцін расфармаваў рэзэрву сілавікоў, сфармаваную для «дапамогі Беларусі ў выпадку неабходнасьці»

Сьвятлана Ціханоўская адказала на пытаньне пра свой статус

Ціханоўская заявіла, што крэдыт, выдзелены Пуціным, будзе выплачваць асабіста Лукашэнка

МУС сьцьвярджае, што ў лесе пад Магілёвам спынілі дзейнасьць партызанскага атраду

Затрымалі яшчэ аднаго сябра Каардынацыйнай рады, паведаміла прэс-служба зьняволенага прэтэндэнта на прэзыдэнцтва Віктара Бабарыкі.

Пракуратура пагражае бацькам адбіраньнем дзяцей за ўдзел непаўналетніх у акцыях пратэсту

Былыя тэлевядучыя Дудзінскі і Кахно выйшлі на волю

МУС паведаміла, што мітрапаліта Кандрусевіча не пусьцілі ў краіну з прычыны несапраўднага пашпарта

Кіраўнік ураду Польшчы мае намер на бліжэйшым саміце Эўразьвязу прадставіць «плян Маршала» для Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG