У Гомлі 14 верасьня прайшлі суды над трыма затрыманымі выкладчыкамі ўнівэрсытэтаў.
11 верасьня выкладчык Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Сухога Вадзім Бельскі выйшаў да ВНУ з адзіночным пікетам у падтрымку шахтара Юрыя Корзуна. Яго затрымала міліцыя, а суд пакараў арыштам на 3 сутак.
У падтрымку Бельскага выйшлі студэнты, выкладчыкі і неабыякавыя людзі. Пасьля акцыі затрымалі выкладчыка Белдзяржунівэрсытэту транспарту, гісторыка і краязнаўца Яўгена Малікава і намесьніка дэкана тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Сухога Ўладзімера Быстранкова.
Малікаву прысудзілі сёньня 5 сутак арышту. Быстранкова, па сьведчаньні тых, хто быў зь ім у ізалятары часовага ўтрыманьня, забралі проста зь лекцыі супрацоўнікі міліцыі. Сёньня суд Навабеліцкага раёну пакараў намесьніка дэкана штрафам у 270 рублёў.