Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК: Ярмошына не жыве ў Драздах


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына не знаходзілася і не жыве ў сваім доме ў Драздах, куды ў нядзелю 13 верасьня дайшла частка дэманстрантаў. Пра гэта Tut.by распавялі ў прыёмнай Ярмошынай у ЦВК.

«Лідзія Міхайлаўна ў той момант не знаходзілася ў доме і яна там не жыве. Іншых камэнтароў ня будзе», — сказалі ў прыёмнай кіраўніцы ЦВК.

Паводле карэспандэнта «Нашай нівы», які быў сьведкай, Менскіх дэманстрантаў 13 верасьня закідалі сьвятлашумавымі гранатамі на вуліцы Ціхай, калі яны адыходзілі ад дому Лідзіі Ярмошынай. Відэа меркававанага выбуху апублікаваў Tut.by. Невядома, ці былі пацярпелыя. Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава абвергла інфармацыю пра выкарстаньне сьвятлашумавых гранат.

2 верасьня сакратарка Ярмошынай абвергла зьвесткі, што яе кіраўніца нібыта выехала ў Расею, у Калінінград.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG