Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: у «Маршы герояў» узялі ўдзел 15 тысяч чалавек


«Марш герояў» у Менску, 13 верасьня
«Марш герояў» у Менску, 13 верасьня

Прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава напісала ў сваім тэлеграм-канале, што ў менскім маршы 13 верасьня ўдзельнічалі 15 тысяч чалавек, агулам па Беларусі нібыта пратэставалі ўсяго 22 тысячы чалавек.

Інфармацыйныя агенцтвы БелаПАН і Reuters сьцьвярджалі, што «Марш герояў» сабраў ня менш за 100 тысяч чалавек.

Паводле зьвестак МУС, 13 верасьня ў Беларусі затрымалі 774 чалавекі (зь іх у Менску – больш за 500 чалавек), за кратамі пакінулі 544.

Выкарыстаньне вадамёта супраць мірных пратэстоўцаў у Берасьці пацьвердзілі. Стрэлы ў паветра з помпавага ружжа каля Драздоў, якія прызналі ўчора, у сёньняшнім паведамленьні ня згадваюць.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG