Каля амбасады Беларусі ў Маскве 13 верасьня прайшла чарговая акцыя салідарнасьці з беларускім народам. На яе сабралася каля 150-200 чалавек. На акцыю прыйшла беларуская сьпявачка Анжаліка Агурбаш, якая жыве ў расейскай сталіцы.
Агурбаш рэгулярна бярэ ўдзел у акцыях пратэсту ў Маскве, выказваецца супраць гвалту і справядлівыя выбары.