Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эколяга Ірыну Сухій асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту


Ірына Сухій, архіўнае фота
Ірына Сухій, архіўнае фота

8 верасьня сябра рады грамадзкага аб'яднаньня «Экадом» эколяга Ірыну Сухій асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку яе дачка Соф'я Садоўская.

Эколяга Ірыну Сухій затрымалі 6 верасьня: яе забралі з кватэры яе 93-гадовай маці трое міліцыянтаў, двое былі ў балаклавах.

7 верасьня справу эколяга Ірыны Сухій, якая правяла ноч у ізалятары, разгледзелі ў судзе, матэрыялы вярнулі ў РУУС для ліквідацыі недахопаў. Сёньня адбыўся чарговы суд над Ірынай Сухій.

Ірыну Сухій абвінавацілі ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» 3 верасьня. Як казала Свабодзе раней дачка Ірыны Сухій, яна ў гэты вечар зьехала на хутар, шмат людзей могуць гэта пацьвердзіць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG