Каля 1000 чалавек пад бел-чырвона-белымі сьцягамі 15 жніўня прайшлі па гістарычным цэнтры Прагі – ад Славянскай бібліятэкі, праз Карлаў мост на Градчанскую і Лярэтнскую плошчы. Каля будынка Міністэрства замежных спраў Чэхіі на Лярэтанскай плошчы адбыўся мітынг.