Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы пасол Украіны ў Беларусі не выключае, што «у разгонах бяруць удзел і расейскія вайскоўцы»


Раман Бясьсьмертны
Раман Бясьсьмертны

Пра гэты былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны (2010-2011) заявіў у жывым відэаэфіры «Настоящего времени», адказваючы на пытаньні вядучага Цімура Алеўскага.

Глядзець зь 9 хвіліны.


— Як вы думаеце, ці Аляксандра Лукашэнка перамог сам па сабе, ці ягоная перамога — гэта перамога яшчэ нейкіх краінаў?

— Я яшчэ прэзыдэнту Парашэнку гаварыў, што Менск — гэта не нэўтральная пазыцыя, гэта пляцоўка ворага, гэта пляцоўка Пуціна. Вельмі важнае пытаньне — уплыў Крамля на тое, што адбываецца. Цяпер Крэмль вырашае праблему, як дыскрэдытаваць Лукашэнку настолькі, каб ён стальнымі ланцугамі быў прывязаны да Крамля. Рашэньне гэтай задачы сёньня пастаўлена на кон. Таму я і кажу пра верагоднасьць посьпеху пратэстоўцаў у Менску. Толькі трэба разумець, што гэта адкрые вялізарнае акно магчымасьцяў для ўплыву на Беларусь Крамля. Галоўнае, каб беларусы і Лукашэнка не паступілі так, як паступіў Віктар Януковіч у 2014 годзе, калі падпісаў ліст аб запрашэньні замежных войскаў. Бо гэта справакуе вялізарныя ваенныя канфлікты ў Беларусі.

— Ці слушна я вас зразумеў, што ў выпадку перамогі вуліцы ў Менску, Лукашэнка можа пазваць замежныя войскі ў краіну?

— Так адбудзецца. Хачу нагадаць, што ўжо сёньня ў Беларусі ёсьць расейскія ваенныя аб’екты. У мяне няма сумневу, што ў цяперашніх разгонах бралі ўдзел расейскія спэцназаўцы. Такой колькасьці спэцназаўцаў у Беларусі ( як кажуць, у 33 гарадах), якія колькасна дамінуюць над мірнымі грамадзянамі, не было ніколі. Таму гэта найхутчэй рэалізацыя дамовы, падпісанай 6 гадоў таму паміж МУС Беларусі і МУС Расеі аб узаемнай дапамозе, дзе цытую «выкарыстоўваюцца ваенізаваныя сілы для аховы грамадзкага парадку і мяжы ў выпадку неабходнасьці». Я перакананы, што сярод тых, хто стаіць на абароне так званых «дзяржаўных інтарэсаў» знаходзяцца ў тым ліку і расейскія войскі.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG