Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не чакала такой вялікай падтрымкі!» Як беларусы зрэагавалі на арышт трактарыста з-пад Хойнікаў


Яўген Васількоў (другі зьлева, у шэрай кашулі) з адвакатам у судзе
Яўген Васількоў (другі зьлева, у шэрай кашулі) з адвакатам у судзе

3 жніўня суд Хойніцкага раёну пакараў 10-дзённым арыштам трактарыста Яўгена Васількова. Ён вядзе блог пра жыцьцё ў вёсцы. Папулярнасьць здабыў сваімі разважаньнямі пра выбары. Беларусы актыўна адгукнуліся на заклік дапамагчы сям'і трактарыста.

У Яўгена з жонкай Тацянай чацьвёра дзяцей, двое дарослых і двое непаўналетніх. «Учора позна вечарам мне пачалі паступаць грошы на картку ад незнаёмых людзей. На ўчорашні вечар ужо было больш за 2 тысячы. Гэта такія вялікія грошы! Я баюся, хоць бы ўлада, падатковая не прычапіліся да мяне за іх, каб не было праблем. Нам столькі і ня трэба, я ўжо прасіла, каб прыбралі маю картку з інтэрнэту, але людзі тэлефануюць мне і прапануюць, каб не здымала картку», — расказала Свабодзе Тацяна Васількова.

Паводле Тацяны, яна ўпершыню сутыкнулася з такой сытуацыяй. «Людзі мне тэлефануюць, прапануюць розную дапамогу, абураюцца, калі я адмаўляюся. Кажуць: „Ну ня хочаш грошы, то давай мы дзецям што прывязём, давай іх у Макдональдс звозім“. Я такога не чакала! Вялікі дзякуй усім людзям, мне і прыемна, і неяк страшна праз гэтыя грошы», — дадала жонка трактарыста.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG