Увечары 14 ліпеня Мікалая Бібліса затрымалі, калі ён сыходзіў з чаргі да Цэнтральнай выбарчай камісіі. Пры затрыманьні яму выбілі пярэдні зуб. У адной з прыватных стаматалёгій даведаліся пра здарэньне і прапанавалі дапамогу.
Стаматалёгія бясплатна аднавіла зуб хлопцу, які пацярпеў ад АМАПу