Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі цэны на «сацыяльна значныя» тавары вырашылі рэгуляваць да 15 кастрычніка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Калегія Эўразійскай эканамічнай камісіі ўзгадніла працяг дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаў у Беларусі яшчэ на 90 дзён, ад 18 ліпеня да 15 кастрычніка ўключна.

У сярэдзіне красавіка Міністэрства гандлю Беларусі ўвяло дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на 26 групаў тавараў, у ліку якіх мяса, рыба, малако, масла, яйкі і іншае. 6 ліпеня рэгуляваньне адмянілі адносна кавы, мясных і рыбных кансэрваў, сухога малака, мыла цьвёрдага і гаспадарчага, запалак, пракладак гігіенічных, падгузкаў (дзіцячых і дарослых), туалетнай паперы.

Калегія ЭЭК піша, што рэгуляваньне цэнаў уводзілі, каб «не дапусьціць спэкулятыўнага росту цэнаў» у сувязі з пандэміяй каранавірусу, карантыннымі захадамі і закрыцьцём межаў, і стабілізаваць сытуацыю з цэнамі ў Беларусі ўдалося.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG