Пра гэта гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На канец траўня было ліквідавана ня менш як 1.936 НКА, красавіка — 1.926, сакавіка — 1.917, лютага — 1.905, студзеня — 1.896, на канец 2024 году — 1.891, усяго за мінулы год — мінімум 382.
Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец чэрвеня 2025 году ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзяцца ня менш за 1.192 некамэрцыйныя арганізацыі. На канец траўня такіх было 1.190, красавіка 1.189, сакавіка і лютага — 1.188, студзеня — ня менш за 1.187, сьнежня 2024-га — 1.186.
Рашэньне аб самастойнай ліквідацыі прыняло ня менш за 752 НКА (у чэрвені — 6). На канец траўня такіх было 746, красавіка — 737, сакавіка — 729, лютага — 717, студзеня — 709, на канец 2024 году — 70.
Праваабаронцы з Lawtrend адзначаюць, што цяпер ліквідацыя НКА стала насіць кропкавы характар. Гэта зьвязана ў першую чаргу з тым, што вялікая колькасьць арганізацый ужо ліквідаваная.
У чэрвені стала вядома аб прынятым рашэньні прымусова ліквідаваць сацыяльна-дабрачынную ўстанову «Стары кот» і прыватны навучальны цэнтар «Школа прыгажосьці «Пяты элемэнт».
Працягваецца перарэгістрацыя рэлігійных арганізацыяў. Арганізацыі, якія ня пройдуць перарэгістрацыю да 5 ліпеня 2025 году, падлягаюць ліквідацыі праз суд, а іх дзейнасьць будзе зьяўляцца незаконнай.
Па дадзеных Lawtrend, у першай палове 2025 году зарэгістравана ня менш за 15 некамэрцыйных арганізацый: 10 недзяржаўных устаноў (4 установы дадатковай адукацыі, тры ў сфэры абароны жывёл, дзьве спартовыя і адна дабрачынная), чатыры грамадзкія аб’яднаньні і адзін фонд.
Зарэгістраваны фонд па характары дзейнасьці — фонд падтрымкі і разьвіцьця творчых ініцыятыў. Два зарэгістраваныя грамадзкія аб’яднаньні зьяўляюцца спартовымі, адно займаецца абаронай жывёл, адно прафэсійнае.
Усе недзяржаўныя ўстановы зарэгістраваныя ў рэгіёнах, у той час як фонд і большасьць грамадзкіх аб’яднаньняў маюць юрыдычны адрас у Менску.
Форум