Уладзімер Навумік пайшоў 29 траўня па торт для дачкі, якая мела выпускны ў дзіцячым садку. Дадому ён ужо не вярнуўся. Навуміка затрымалі на Савецкай плошчы разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і паплечнікамі. Пасьля на яго завялі крымінальную справу.