Амбасада Вялікай Брытаніі ў Беларусі падрыхтавала сэрыю кароткіх дакумэнтальных фільмаў пра службу беларусаў у Каралеўскіх вайскова-паветраных сілах падчас Другой усясьветнай вайны.
На момант публікацыі выйшлі дзьве сэрыі пра Казіміра Яновіча зь Мядзельшчыны і ўдзельнікаў бітвы пад Монтэ-Касіна.
Армію Андэрса, дзе змагаліся беларусы, сфармавалі ў 1941 годзе для барацьбы з нацыстамі. Падмуркам для стварэньня арміі стала пагадненьне паміж Чэрчылем, Сталінам і польскім урадам у выгнаньні. Армію Андэрса сфармавалі жыхары Заходняй Беларусі і ўсходняй Польшчы, анэксаванай Савецкім Саюзам паводле пакту Молатава-Рыбэнтропа.