Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку на парадзе пасадзілі да Пуціна бліжэй, чым іншых кіраўнікоў дзяржаваў. ФАТАФАКТ


Парад у Маскве, 24 чэрвеня
Парад у Маскве, 24 чэрвеня

24 чэрвеня ў Маскве праходзіць парад Перамогі, перанесены зь 9 траўня з прычыны складанай эпідэмічнай сытуацыі. На сьвяткаваньне прыехалі кіраўнікі Беларусі, Казахстану, Сэрбіі, Малдовы, Узбэкістану, Кіргізстану.​

Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Маскву з сынамі Віктарам, Дзьмітрыем і Мікалаем. Кіраўніка Беларусі пасадзілі на трыбуне да Пуціна бліжэй, чым іншых лідэраў дзяржаваў. Лукашэнка сядзіць праваруч Пуціна, паміж імі адзін вэтэран. Паміж Пуціным і прэзыдэнтам Казахстану Такаевым — два вэтэраны.

Ад візыту ў Маскву праз каранавірус адмовіліся лідэры Харватыі, Туркмэністану, Азэрбайджану, Армэніі, Чэхіі і Японіі. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адмовіўся ад візыту ў Маскву яшчэ ў сакавіку, а прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон нават не атрымліваў запрашэньня — пра гэта паведамілі ў Элізэйскім палацы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG