Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля забойства афраамэрыканца і масавых пратэстаў начальніца паліцыі ў Атлянце падала ў адстаўку


Пратэсты ў Атлянце пасьля забойства Рэйшарда Брукс
Пратэсты ў Атлянце пасьля забойства Рэйшарда Брукс

У Атлянце (ЗША) паліцэйскі ў час канфлікту застрэліў 27-гадовага афраамэрыканца Рэйшарда Брукса. У горадзе пачаліся масавыя пратэсты, паліцэйскі — звольнены, кіраўніца паліцыі сышла ў адстаўку, паведамляе CNN.

Рэйшард Брукс спаў у аўтамабілі каля рэстарана хуткага харчаваньня Wendy’s. Яго аўто перашкаджала руху. Паліцыянты вызначылі па тэсьце, што Брукс нецьвярозы. Яго паспрабавалі затрымаць, але афраамэрыканец аказаў супраціў, выхапіў у паліцэйскіх электрашокер і зьбег. Падчас пагоні Брукс накіраваў электрашокер на аднаго з супрацоўнікаў паліцыі. Той стрэліў у адказ. Жыхар Атлянты быў паранены і памер у шпіталі.

Інцыдэнт выклікаў масавыя пратэсты ў Атлянце. У ходзе пратэстаў падпалілі рэстаран Wendyʼs, каля якога сьмяротна паранілі Брукса.

Мэр Атлянты Кэйша Лэнс Ботамс заявіла, што на яе думку, супрацоўнік паліцыі неправамерна ўжыў агнястрэльную зброю пры затрыманьні Брукса. Паліцыянта звольнілі. Начальнік паліцыі Атлянты Эрыка Шылдс падала ў адстаўку.

У ЗША з канца траўня праходзяць масавыя акцыі супраць расізму і паліцэйскага гвалту, выкліканыя забойствам іншага афраамэрыканца — Джорджа Флойда. Ён памёр пасьля таго, як падчас затрыманьня супрацоўнік паліцыі прыціскаў яго шыю да зямлі каленам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG