Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна атрымала ад NATO статус партнэра з пашыранымі магчымасьцямі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Украіна атрымала ад NATO статус партнэра з пашыранымі паўнамоцтвамі. Пра гэта абвясьціў 12 чэрвеня Бэн Уолэс, міністар абароны Вялікабрытаніі, якая падтрымала рашэньне саюзьнікаў аб надзяленьні Ўкраіны статусам, якім да гэтага часу карысталіся толькі — Грузія, Іярданія, Аўстралія, Фінляндыя і Швэцыя.

Статус партнэра з пашыранымі магчымасьцямі — частка ініцыятывы NATO па разьвіцьці сумяшчальнасьці ўзброеных сілаў паміж саюзьнікамі і парнэрамі, якія ўнесьлі значны ўклад у апэрацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы.

Цяперашняе рашэньне азначае, што Ўкраіна зможа карыстацца пашыраным доступам да праграм сумяшчальнасьці, да ўдзелу ў сумесных вучэньнях, да больш шырокага абмену інфармацыяй, уключаючы зьвесткі аб набытым практычным вопыце.

Міністар абароны Вялікабрытаніі, у прыватнасьці, сказаў:

«У Злучанага Каралеўства склалася шчыльнае супрацоўніцтва з Украінай, дзе брытанскія вайскоўцы правялі навучаньне 18 тысяч салдат і афіцэраў. І мы чакаем пашырэньня гэтага супрацошчніцтва. Мы ўсе выйграем ад росту сумяшчальнасьці нашых сіл. Саюз NATO выказвае радасьць у сувязі з набыцьцём такога партнэра».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG