Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта ціск на мяне». Бабарыка адрэагаваў на ператрус у «Белгазпрамбанку»

абноўлена

Офіс «Белгазпрамбанку»
Офіс «Белгазпрамбанку»

У галаўны офіс «Белгазпрамбанку» прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьследаваньняў.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

«Людзі ў масках, у якіх на форме напісана ДФР, — так, яны ёсьць, — сказаў парталу Tut.by начальнік аддзелу спэцпраектаў, дабрачыннай і спонсарскай дапамогі Сяргей Прыёмка.

Адзін з прэтэндэнтаў у прэзыдэнты Віктар Бабарыка да таго 20 гадоў узначальваў «Белгазпрамбанк». Сьледчыя дзеяньні патэнцыйны кандыдат ужо пракамэнтаваў сытуацыю сябрам сваёй ініцыятыўнай групы, яго цытуе Tut.by:

«Пачаліся ператрусы ў людзей, цесна са мной зьвязаных. Гэтая гісторыя ідзе да кампаніі „ПрыватЛізінг“, і яна тычыцца толькі банкаўскай дзейнасьці. Распачалі крымінальныя справы супраць былых супрацоўнікаў і дзейных. На пытаньне, ці датычыць гэта Бабарыкі, было сказана: у цяперашні момант такі чалавек не праходзіць. Што гэта значыць? Што штаб у бясьпецы.

Гэта значыць, мы працягваем працу. У мяне вялікая просьба: не перажываць. Банк будзе разьбірацца са сваімі справамі, а штаб гэта не закранае, таму мы рухаемся паводле агульнага пляну.

Той, хто ўсё ж вырашыць, што гэта для яго ўяўляе нейкую пэрсанальную пагрозу, мае абсалютна поўнае права ўстаць і пайсьці. І я шчыра скажу, я буду ўсім удзячны, незалежна ад таго, якое будзе далейшае дзеяньне. Вы зрабілі ўжо вельмі шмат, дзякуй вам усім велізарны. Застаняцеся або сыдзеце — усё роўна на карысьць нашай справе.

Тое, што цяпер адбываецца, гэта ціск на мяне, фармаваньне комплексу віны за людзей, якія паверылі і пайшлі. Мне ня вельмі прыемнае гэтае пачуцьце, я скажу вам шчыра. Але я да яго рыхтаваўся, я гэта разумею. Таму ў вас ёсьць поўнае права зрабіць любы выбар. За тое, што вы былі са мной хоць нейкую частку часу, аддалі свае сілы і кампэтэнцыі, вялікі дзякуй».

У прэс-службе Камітэту дзяржкантролю ўдакладнілі, што заведзена крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 243 «Ухіленьне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» і паводле ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры».

«Цяпер праводзяцца неадкладныя сьледчыя дзеяньні. У якасьці падазраваных у крымінальнай справе праходзяць прадстаўнікі камэрцыйных структураў, былыя і дзейныя работнікі банкаўскай сыстэмы», — адзначылі ў ведамстве, удакладніўшы, што Бабарыка ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы працэсуальнага статусу пакуль ня мае.

У кампаніі «ПрыватЛізінг», якую Аляксандар Лукашэнка зьвязаў з альтэрнатыўным прэтэндэнтам у прэзыдэнты, таксама адбываецца ператрус. Туды прыехалі каля 10 супрацоўнікаў ДФР. Напярэдадні ён даручыў Камітэту дзяржкантролю і іншым структурамі «прашарсьціць пузатых буржуяў».

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG