Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрвіс HBO зьняў з адкрытага доступу фільм «Зьнесеныя ветрам» за «расавыя забабоны»


Стрымінгавая плятформа HBO Max зьняла з адкрытага доступу фільм «Зьнесеныя ветрам» рэжысэра Віктара Флэмінга. Карціна была зьнятая паводле раману Маргарэт Мітчэл. Фільм выйшаў на экраны ў 1939 годзе.

Прадстаўнік HBO заявіў, што карціна зьмяшчае этычныя і расавыя забабоны, якія раней былі распаўсюджаныя ў амэрыканскім грамадзтве. Фільм вернуць на плятформу зь неабходнымі тлумачэньнямі і камэнтарамі пра гістарычны кантэкст.

На днях Джон Рыдлі, ляўрэат прэміі «Оскар» за сцэнар да фільму «12 гадоў рабства», раскрытыкаваў «Зьнесеныя ветрам». Паводле Рыдлі, карціна рамантызуе жахі рабства і стэрэатыпна адлюстроўвае чарнаскурых людзей.

Актрыса Гэці Макдэніэл стала першай афраамэрыканкай, якая атрымала ў 1940 годзе «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну ў «Зьнесеных ветрам». У ЗША тады была распаўсюджаная практыка сэгрэгацыі, і арганізатары прэміі не жадалі пускаць Макдэніэл на цырымонію. Прысутнасьці актрысы на ўручэньні прэміі дамогся прадусар фільму Дэфід Сэлзнік. У выніку Макдэніэл цырымонію наведала, але сядзела асобна ад астатніх актораў і здымачнай групы.

  • Абмеркаваньне праблем расавай дыскрымінацыі аднавілася ў канцы траўня пасьля жорсткага затрыманьня паліцыянтамі ў Мінэапалісе афраамэрыканца Джорджа Флойда. Ён памёр у шпіталі. У ЗША і іншых краінах сьвету прайшлі масавыя акцыі супраць расізму і жорсткіх дзеяньняў паліцыі.
  • На фоне пратэстаў тэлеканал Paramount зьняў з паказу сэрыял «Паліцыянты». Ён выходзіў кожную суботу на працягу 14 гадоў. Кожны 30-хвілінны эпізод быў прысьвечаны рэальнай падзеі з паліцэйскай практыкі. У сэрыяле здымаліся сапраўдныя паліцыянты, якія расьсьледуюць злачынствы. Плянаў вярнуць фільм у праграму перадач у Paramount Network няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG