Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа зьбітага «Боінга»: «дыспэтчар Карляс» прызнаўся, што за хлусьню яму заплацілі


Манумэнт у памяць пра ахвяраў авіякатастрофы 17 ліпеня 2014 году, Нідэрлянды
Манумэнт у памяць пра ахвяраў авіякатастрофы 17 ліпеня 2014 году, Нідэрлянды

На судзе ў справе аб катастрофе «Боінгу» Малайзійскіх авіяліній над Данбасам 17 ліпеня 2014 году, які праходзіць у Нідэрляндах, бок абвінавачваньня працягнуў прыводзіць свае доказы.

Абвінавачванне разабрала, чаму сьледзтва адпрэчыла розныя тэорыі аб катастрофе, якія падтрымлівалі у тым ліку афіцыйныя прадстаўнікі Расеі. Гаворка, у прыватнасьці, аб сьцвярджэньнях, што «Боінг» мог быць зьбіты украінскімі вайскоўцамі. Сьледзтва прааналізавала дадзеныя радараў: ніводзін украінскі радар у зоне катастрофы ў момант яе не працаваў.

Абвінавачваньне знайшло чалавека, які выдаваў сябе за «гішпанскага дыспэтчара Карляса», які нібыта паведаміў пра ўкраінскія самалёты побач з «Боінгам». Ён прызнаўся, што не працуе дыспэтчарам, а за хлусьню яму заплацілі.

Дадзеных вайсковых радараў Расея сьледчай групе не перадала, расейскі бок таксама паведаміў, што спадарожнікавыя здымкі таксама не захаваліся. Сьледзтва таксама адхіліла выказаную расейскім канцэрнам «Алмаз-Антэй» вэрсію пра тое, што «Боінг» мог быць зьбіты з тэрыторыі, кантраляванай Украінай.

Абвінавачваньне таксама расказала пра высновы сьледзтва аб перамяшчэньні ўстаноўкі «Бук», зь якой меркавана быў зьбіты «Боінг», з Расеі ў раён Сьнежнага на тэрыторыі, падкантрольнай прарасейскім сэпаратыстам, і назад у Расею. Прынамсі двое сьведак расказалі, што бачылі пуск ракеты 17 ліпеня.

Абвінавачаньні ў катастрофе завочна прад’явілі тром грамадзянам Расеі і аднаму грамадзяніну Ўкраіны, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях супраць украінскіх войскаў на Данбасе ў 2014 годзе. Ніводзін зь іх на судзе не прысутнічае. Паводле сьледзтва, у справе могуць зьявіцца і іншыя абвінавачаныя, у тым ліку зьвязаныя з расейскімі Ўзброенымі сіламі.

Пры катастрофе «Боінга» загінулі ўсе 298 чалавек, якія былі на борце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG