Новы кіраўнік міністэрства інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі заявіў, што стратэгія яго ведамства ў інтэрнэце будзе заключацца ў тым ліку ў тым, каб «абмежаваць насельніцтва» ад інфармацыі, якая наносіць шкоду дзяржаве. Пра гэта інфармуе Інтэрфакс.
«Стратэгія міністэрства інфармацыі, на мой погляд, будзе заключацца ў тым, каб карэктаваць дзеяньні сродкаў масавай інфармацыі для таго, каб забясьпечыць, па-першае, давядзеньне выразнай дзяржаўнай палітыкі, і абмежаваць насельніцтва ад інфармацыі, якая наносіць шкоду дзяржаве», — сказаў Луцкі у інтэрвію тэлеканалу СТВ у нядзелю, 7 чэрвеня.
«Мы бачым, што ўжо цяпер, у пэрыяд важнай палітычнай кампаніі, адбываецца ў сетцы інтэрнэт, у сацыяльных сетках, на старонках сайтаў, на відэагостынгу. Можа камусьці здацца, што гэта нешта бяскрыўднае, але гэта вельмі сур’ёзна ўплывае на тое, што адбываецца ў краіне і тое, як будзе разьвівацца краіна», — заўважыў ён.
Як мяркуе Луцкі, «важна ўсё ж аддзяліць збожжа ад пустазельля і даць людзям дакладную, ясную, зразумелую і праўдзівую інфармацыю пра тое, што адбываецца».
«Забіць галаву вельмі проста, лічбавы шум досыць сур’ёзна ўплывае на розумы. Задача перш за ўсё дзяржаўных СМІ — разбураць гэты лічбавы шум і даносіць праўдзівую інфармацыю», — сказаў Ігар Луцкі.