Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава будуць судзіць завочна за ахвяраваньні


Мікалай Кацалапаў
Мікалай Кацалапаў

Прадпрымальнік знаходзіцца за мяжою, але рэжым Лукашэнкі ўжо судзіць людзей завочна.

Прадпрымальніку інкрымінавалі ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці) і ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці).

Мікалая запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсьці ў Сьледчы камітэт, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Раней прапагандысты паведамлялі, што Мікалай Кацалапаў нібыта зрабіў «дзясяткі пераказаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя «экстрэмісцкія» ініцыятывы.

У студзені 2023 году яго ўнесьлі ў сьпіс «тэрарыстаў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG