Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глябальны збой у працы Telegram выпраўлены 


6 чэрвеня карыстальнікі Telegram па ўсім сьвеце паскардзіліся на збой у працы прыкладаньня.

У мэсэнджэр было немагчыма ўвайсьці, а ў іншых не падгружаліся карцінкі і не адпраўляліся паведамленьні.

На памылку наракалі жыхары Беларусі, Украіны, Расеі, шэрагу эўрапейскіх краінаў і ЗША.

Неўзабаве каманда Telegram паведаміла, што ў курсе праблемаў з доступам да мэсэнджэра і працуе над аднаўленнем яго функцыянаваньня. Пасьля гэтага прыкладанне стала працаваць карэктна.

Раней маштабныя збоі ў працы Telegram здарыліся ў красавіку 2018 году. Тады ўлады Расеі паспрабавалі заблякаваць мэсэнджэр на рашэньне суду, аднак тыя спробы аказаліся безвыніковымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG