4 чэрвеня абвясьцілі вынікі прэміі Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за найлепшую гістарычную прозу. Прэмію атрымаў Алесь Смалянчук за кнігу «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю».
Прэмію Францішка Багушэвіча заснаваў Беларускі ПЭН-цэнтар у 1994 годзе. Летась гэтую прэмію атрымаў Васіль Герасімчык за кнігу «Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда».
У розныя гады прэмію атрымлівалі Ніна Стужынская, Захар Шыбека, Аляксандар Надсан, Аляксандар Лукашук, Алесь Краўцэвіч.